Петраградскі востраў (да 1914 (Санкт-)Пецярбургскі востраў, да 1703 года Фамін востраў, фін. Koivusaari 'Бярозавы востраў') — востраў у вусці Нявы, у Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга. Самы вялікі востраў Петраградскай стараны. Даўжыня — 4,2 км, шырыня — 2,5 км. Плошча — 6,35 км². Злучаны Троіцкім мастом з Цэнтральным раёнам, Біржавым і Тучковым — з Васільеўскім востравам, Мала-Пятроўскім — з Пятроўскім востравам, Лазараўскім і Вялікім Крастоўскім — з Крастоўскім востравам, Сампсоніеўскім і Грэнадзерскім — з Выбаргскай стараной, сям’ю невялікімі мастамі цераз Карпаўку — з Аптэкарскім востравам. Літаратура

Катэгорыя:Астравы дэльты Нявы