Юрый Назаравіч Сацко́ў (; ) — вучоны, матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Шахцёрск (сучасны пасёлак гарадскога тыпу, Сахалінская вобласць, Расія). У 1971 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працаваў у Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыіВучоныя Беларусі: Сацкоў, Юрый Назаравіч (доктар фізіка-матэматычных навук; нар. 1948). З 1974 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года — загадчык сектара Канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. У 1980 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. З 1978 года Ю. Н. Сацура працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (сучасны Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі): галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі (1999—2005), намеснік дырэктара па навуковай рабоце (1994—1995).

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 230 навуковых прац па тэорыі раскладаў, тэорыі графаў, дыскрэтнай аптымізацыі, матэматычных метадах у эканоміцы, дадатках дыскрэтнай матэматыкі ў каляндарным планаванні і кіраванні.

Член Амерыканскага матэматычнага таварыства (1989).

Сярод апублікаваных прац: Сетевые модели и методы теории расписаний. — Киев, 1991; Математические модели и методы календарного планирования: Учебное пособие для математических специальностей вузов. / Ю. Н. Сотсков, В. А. Струсевич, В. С. Танаев. — Минск: Университетское, 1994; Радиус устойчивости e-приближенного решения булевой задачи минимизации линейной формы / Ю. Н. Сотсков. — Минск: Институт технической кибернетики, 1991; Теория расписаний: Системы с неопределёнными числовыми параметрами / Ю. Н. Сотсков, Н. Ю. Сотскова. — Минск : ОИПИ, 2004.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 года. Медаль «За асваенне цалінных зямель» (1969).

Літаратура

Спасылкі

Вучоныя Беларусі: Сацкоў, Юрый Назаравіч (доктар фізіка-матэматычных навук; нар. 1948) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Карточка учёного: Сотсков Юрий Назарович // Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі Тузиков А. В. ЮРИЙ НАЗАРОВИЧ СОТСКОВ (К 60-летию со дня рождения) // Информатика, № 1(17), 2008. — С. 147—148.

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі