Аркадзь (Караль Юзаф) Вальтас ( — ) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія Караль Юзаф Вальтас нарадзіўся ў 1916 годзе ў Львове. Імя Аркадзь ён атрымаў падчас пострыгу і прыняцця ў ордэн францысканцаў у 1933 годзе. Вывучаў філасофію і тэалогію.

У 1941 годзе святар-францысканец быў накіраваны ў Гродна. Арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, з 2 кастрычніка 1943 года да 7 красавіка 1944 быў у турме.

Па вайне святар абслугоўваў парафіі ў Гродне, Квасоўцы, Капцёўцы. Сканструяваў у 1960-я гады для гродзенскага касцёла рухомую батлейку і электрычны механізм, які прыводзіць яе ў рух. Для таго часу гэта было дзіўнае прадстаўленне. Фігуркі музыкаў не проста рухаліся па крузе, але і рабілі розныя рухі — здымалі капялюш, паварочваліся, расцягвалі мех баянаbel.sputnik.by. Удзельнічаў у пленэрах, рабіў ілюстрацыі для моладзевага часопіса, рамантаваў гадзіннікі, атрымаў першае месца на ўсесаюзным конкурсе «Голуб міру». У касцёле Маці Божай Анёльскай захаваліся 14 стацый Крыжовага Шляху, зробленыя рукамі ксяндза Аркадзя. Сярод яго жывапіснай спадчыны акварэль, малюнак гуашшу, алоўкам; на выявах беларускія краявіды, гарадскія і вясковыя замалёўкі, паўднёвыя пейзажы.

Памёр Аркадзь Вальтас у Гродне 16 снежня 1975 года ва ўзросце 59 гадоў.

Памяць У правым бакавым нефе касцёла Маці Божай Анёльскай у Гродне размешчана прысвячальная табліца з мармуру з фотаздымкам і надпісам  — «Святой памяці айцец Аркадзь Вальтас францысканін 1916—1975 у доказ удзячнасці за 35 гадоў служэння Богу і вернікам у гэтым касцёле. На 20-я ўгодкі пасля смерці вернікі г. Гродна.»Кацярына Дзянісава, Наталля Сліж. Inscriptiones Ecclesiarum Grodnensium: Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканаў // Гарадзенскі палімпсест. ХІІ – ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Горадня, 7 лістапада 2008 г. — Горадня – Беласток, 2008.

Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Мастакі Беларусі