Ураган Іда () — трапічны ўраган, які абрынуўся на тэрыторыю ЗША ў 2021 годзе.

Трапічны цыклон пачаў з 23 жніўня адсочвацца над Карыбскім морам. 26 жніўня ўраган атрымаў назву Іда, у гэты час цэнтр цыклона знаходзіўся паблізу вострава Гранд-Кайман.

Да 27 жніўня Іда стала ўраганам першай катэгорыі, дасягнуўшы заходніх раёнаў Кубы. 29 жніўня кваліфікуецца як ураган чацвёртай катэгорыі. У гэты час Іда набліжаецца да штатаў Луізіяна і Місісіпі. У абодвух штатах быў абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча і прымусовая эвакуацыя насельніцтва. Калі ўраган абрынуўся на ўзбярэжжа Мексіканскага заліва, наймацнейшы ўдар прыйшоўся на Новы Арлеан. Вецер меў хуткасць каля 250 км/гадз, пачаліся паводкі і патопы ў прыбярэжных зонах, была адключана электрычнасць. У выніку выкіду вялікіх аб’ёмаў марской вады ўзровень ракі Місісіпі падняўся па меншай меры на 2,1 м, моцныя вятры прывялі да таго, што плынь ракі змяніла свой кірунакtass.ru.

Калі ўраган прыйшоў на кантынент, сіла ветру ўпала. Аднак з-за вялікай колькасці ападкаў пачаліся паводкі на ўсходзе ЗША, якімі былі выкліканы чалавечыя ахвяры.

У Нью-Ёрку ўраган выклікаў магутную залеву, у сувязі з паводкамі ў горадзе ўвялі надзвычайнае становішча. Загінулі 9 чалавек. Некаторыя дарогі апынуліся пад метровым слоем вады, Нью-Ёркскі метрапалітэн цалкам спыніў працу: патокі вады залілі некалькі станцыйsvaboda.org.

Спасылкі

The NHC’s Advisory Archive on Hurricane Ida The WPC’s Advisory Archive on Tropical Depression Ida

Катэгорыя:Атлантычныя ўраганы Катэгорыя:2021 год у ЗША Катэгорыя:Жнівень 2021 года Катэгорыя:Верасень 2021 года Катэгорыя:Катастрофы 2021 года