Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Размяшчаецца ў будынку па вуліцы Рабкораўскай, 17 у Мінску.

Гісторыя Факультэт створаны ў 2003 годзе і з’яўляецца адукацыйным, навукова-даследчым і творчым цэнтрам. Асноўная мэта дзейнасці факультэта — вывучэнне і захаванне традыцыйнай беларускай культуры, а таксама спрыянне развіццю інавацыйных форм і жанраў сучаснага мастацтва.

У верасні 2021 года была ліквідавана кафедра этналогіі і фальклору, яе загадчык, дацэнт і кандыдат культуралогіі Вячаслаў Калацэй, звольнены. Сярод выкладчыкаў кафедры былі прафесары Энгельс Дарашэвіч, доктар філасофскіх навук, Вольга Лабачэўская, доктар мастацтвазнаўства, Аляксей Рагуля, кандыдат філалагічных навук; старшы выкладчык Наталля Петухова, кандыдат педагагічных навук, і іншыяКафедра этналогіі і фальклору.

Стуктура У структуру факультэта ўваходзіць чатыры кафедры: кафедра харэаграфіі; кафедра рэжысуры абрадаў і свят; кафедра тэатральнай творчасці; кафедра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Дэканы Вячаслаў Віктаравіч Калацэй (2003—?) Наталля Уладзіміраўна Карчэўская

Спасылкі Бачына факультэта

Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Мінску