дз — дыграф, які выкарыстоўваецца ў кірыліцы. Складаецца з дзвюх асобных кірылічных літар д і з. Перадае адзін гук — звонкую альвеольную афрыкату [d͡z] або палаталізаваны (памякчаны) [d͡zʲ]. Выкарыстоўваецца ў славянскіх (беларускай і ўкраінскай) і неславянскіх (абазінскай, адыгейскай, асецінскай, кабардзіна-чаркескай) мовах.
Гісторыя У помніках старабеларускага пісьменства дыграф дз адзначаецца з XVI стагоддзя (дзедзичъ, жаръдзье, медзь). Як сродак паказу дзекання выступаў спарадычна, пераважна ў запазычаных словах.
Мовы МоваМФАЗаўвагібеларуская /d͡z/ дзве асобныя літары, адна фанемаукраінская /d͡z/ дзве асобныя літары, адна фанемаабазінская /d͡z/ самастойная літара ДЗ, дзадыгейская /d͡z/ самастойная літара ДЗ, дзасецінская /d͡z/ самастойная літара ДЗ, дзкабардзіна-чаркеская /d͡z/ самастойная літара ДЗ, дз
У беларускай і ўкраінскай мовах на стыку прэфікса і кораня слова спалучэнне дз чытаецца як два асобныя гукі (напрыклад: ; ).
Іншыя абазначэнні У кірылічных алфавітах гук [d͡z] таксама абазначаецца як: Ӡ — абхазская мова. Ѕ — македонская мова. У некірылічных мовах: Ձ — армянская мова ძ — грузінская мова dz — мовы, якія карыстаюцца лацінкай.
Гл. таксама Дж (дыграф)
Літаратура
Півторак Г. П. Ч // Українська мова. Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія імя М. П. Бажана, 2000.
Катэгорыя:Дыграфы кірыліцы