Кіеўская мітраполія — мітраполія Маскоўскага патрыярхату, якая ахоплівала тэрыторыю сучасных Беларусі і Украіны. Фактычна ўтварылася ў 1686 годзе ў выніку захопу Маскоўскай царквой Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату. У 1721 годзе разам з Маскоўскай (Грэка-Рускай) царквой перайшла ў падпарадкаванне «Найсвяцейшага ўрадавага сінода» Расійскай імперыі. У 1918 годзе ўтварылася Украінская аўтаномная царква Маскоўскага патрыярхату (з 27 кастрычніка 1990 года — Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату).

Перадгісторыя Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату выводзіць сваю гісторыю з 988 года, калі Канстанцінопальскі патрыярхат (Візантыйская імперыя; цяпер Турцыя) утварыў Кіеўскую мітраполію ў выніку хрышчэння Русі вялікім князем Уладзімірам Святаславічам. У 1299 годзе кіеўскі мітрапаліт Максім перасяліўся ва Уладзімір-на-Клязьме (цяпер Расія). У 1325 годзе яго пераемнік Пятро Ратэнскі пераехаў у Маскву (Вялікае Княства Маскоўскае). Пагатоў паводле 82-га правіла Карфагенскага сабора 419 года (Заходняя Рымская імперыя; цяпер Туніс), «хай не будзе дазволена ніякаму епіскапу пакідаць галоўнае горад сваёй кафедры і адыходзіць да якойсці царквы, што ў складзе яго епархіі». Тым часам у 1317 годзе ў Навагрудку (Вялікае Княства Літоўскае; цяпер Беларусь) канстанцінопальскі патрыярхат заснаваў Літоўскую мітраполію. 15 снежня 1448 года Сабор епіскапаў Вялікага Княства Маскоўскага абраў маскоўскім мітрапалітам Ёну Аднавушава, якога канстанцінопальскі патрыярх адмовіўся зацвердзіць. У 1458 годзе Канстанцінопальскі патрыярхат (Асманская імперыя) аднавіў Кіеўскую мітраполію (Вялікае Княства Літоўскае; цяпер Украіна) у сувязі з утварэннем адасобленай Маскоўскай мітраполіі (Вялікае Княства Маскоўскае). Маскоўскі сабор 1459 года ўтварыў «Маскоўскую царкву»Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни (рэпрынт: Буэнос-Айрес, 1966) — Минск: Белорусский экзархат Русской православной церкви, 1990. С. 116., што Канстанцінопальская праваслаўная царква (Асманская імперыя) палічыла за некананічны раскол (схізму). У 1589 годзе Канстанцінопальскі патрыярхат прызнаў самастойнасць (аўтакефалію) Маскоўскай царквы ў межах Маскоўскага царства.

Пасля Берасцейскай уніі 1596 года праваслаўныя епіскапы перападпарадкавалі Кіеўскую мітраполію рымскаму папу ў выглядзе Рускай уніяцкай царквы. У выніку адбыўся раскол праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. У 1620 годзе ерусалімскі патрыярх Тэафан III на даручэнне канстанцінопальскага патрыярха Цімафея II аднавіў Кіеўскую праваслаўную мітраполію і высвяціў на мітрапаліта Ёва Барэцкага. У ліпені 1685 года кіеўскім мітрапалітам абралі Гедэона Святаполк-Чацвярцінскага (Гетманшчына), якога 8 лістапада высвяціў маскоўскі патрыярх Іякім за прысягу Маскоўскаму патрыярхату. Пагатоў паводле 8-е правіла Эфескага сабора 431 года (Візантыйская імперыя; цяпер Турцыя) патрабуе, «каб ніхто з богаласкавых епіскапаў не распаўсюджваў сваю ўладу на чужую епархію, якая раней і спачатку не была пад яго рукой, або яго папярэднікаў». Таксама паводле 2-га правіла 1-га Канстанцінопальскага сабору 381 года (Рымская імперыя), «Абласныя епіскапы хай не распаўсюджваюць сваёй улады на цэрквы за межамі сваёй вобласці».

Гісторыя У 1686 годзе маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч прапанаваў Асманскай імперыі дагавор аб міры з умовай згоды новага канстанцінопальскага патрыярха Дыянісія на перадачу Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату. У маі 1686 года патрыярх Дыянісій выдаў грамату аб перадачы Кіеўскай мітраполіі маскоўскаму патрыярху, за што атрымаў ад маскоўскага пасла Мікіты Аляксеева 400 залатых манет і 120 сабаліных шкурак. У 1687 годзе Канстанцінопальскі сабор пазбавіў Дыянісія патрыяршага пасаду за хабарніцтва (грэчаск. сыманію), праз якое той адмовіўся ад Кіеўскай мітраполіі на карысць маскоўскага патрыярхаМартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни (рэпрынт: Буэнос-Айрес, 1966). — Минск: Белорусский экзархат Русской православной церкви, 1990. С. 209..

У 1691 годзе епіскап перамышальскі прыняў Берасцейскую унію, у 1700 годзе — епіскап львоўскі, у 1702 годзе — луцкі. Па гэтым у складзе Кіеўскай мітраполіі Маскоўскага патрыярхату на тэрыторыі Рэчы Паспалітай засталася толькі Магілёўская (Беларуская) епархія. З утварэннем у 1721 годзе «Найсвяцейшага ўрадавага сінода», аднаго з міністэрстваў Расійскай імперыі, Кіеўская мітраполія трапіла пад яго фактычную ўладу. «Найсвяцейшы ўрадавы сінод» узначальвалі прызначаныя маскоўскім гаспадаром свецкія обер-пракуроры. Урад Рэчы Паспалітай разглядаў падпарадкаванне яму Кіеўскай мітраполіі як парушэнне дзяржаўнага суверэнітэту, таму зноў пачаў уціск вернікаў з мэтай далучэння іх да Уніі. У XVIII ст. рабіліся спробы перадаць Беларускую (Магілеўскую) епархію полацкаму ўніяцкаму епіскапу. Упартае змаганне за захаванне Беларускай епархіі ў другой палове XVIII ст. вёў магілеўскі епіскап Георгій Каніскі. У 1768 годзе пад націскам замежных дзяржаў, у тым ліку Расійскай імперыі, сойм Рэчы Паспалітай згадзіўся ўраўнаваць правы дысідэнтаў (пратэстантаў і праваслаўных) з каталікамі.

З сярэдзіны 1780-х гадоў уладу над мітрапаліцкая епархіяй у Вялікім Княстве Літоўскім ажыццяўляў Віктар (Садкоўскі) з рэзідэнцыяй у Слуцку, якога аднак неўзабаве зняволілі паводле звінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе. Каб скасаваць залежнасць Праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай ад уладаў Расійскай імперыі Пінская кангрэгацыя ў 1791 годзе і Чатырохгадовы сойм у 1788—1792 гадах пастанавілі стварыць у межах Рэчы Паспалітай асобную праваслаўную мітраполію ў юрысдыкцыі Канстанцінопалькага патрыярхату. Ажыццявіць гэту пастанову не далі падзелы Рэчы ПаспалітайПазднякоў В. Кіеўская мітраполія // С. 92..

У 1918 годзе ўтварылася Украінская аўтаномная царква Маскоўскага патрыярхату (з 27 кастрычніка 1990 года — Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату).

Мітрапаліты Гедэон (Чацвярцінскі) (1685—1690) Варлаам (Ясінскі) (1690—1707) Ёасаф (Кракоўскі) (1708—1718) Варлаам (Ванатовіч) (1722—1730), архіепіскап Рафаіл (Збароўскі) (1731—1747) Цімафей (Шчарбацкі) (1748—1757) Арсеній (Магілянскі) (1757—1770) Гаўрыла (Крамянецкі) (1770—1783) Самуіл (Мсціслаўскі) (1783—1796) Ерафей (Маліцкі) (1796—1799) Гаўрыла (Банулеску-Бадоні) (1799–1803) Серапіён (Аляксандраўскі) (1803—1822) Яўген (Балхавіцінаў) (1822—1837) Філарэт (Амфітэатраў) (1837—1857) Ісідор (Нікольскі) (1858—1860), архіепіскап Арсеній (Масквін) (1860—1876), архіепіскап Філафей (Успенскі) (1876—1882) Платон (Гарадзецкі) (1882—1891) Янікі (Руднеў) (1891—1900) Феагност (Лебедзеў) (1900—1903) Флавіян (Гарадзецкі) (1903—1915) Уладзімір (Богаяўленскі) (1915—1918)

Гл. таксама Кіеўская мітраполія Кіеўская мітраполія Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Хрысціянства ў Беларусі Катэгорыя:Хрысціянства ва Украіне Катэгорыя:Руская праваслаўная царква