Палітычная партыя «Грамадзянін» (; да кастрычніка 2015 года мела назву «Партыя дзяржаўнага нейтралітэту Украіны» ці ПДНУОприлюднення відомостей з Єдиного державного реєстру юридичних осіб та фізичних осіб-підприємців No 334 (29) 2015 рік ) — палітычная партыя Украіны, зарэгістраваная 13 кастрычніка 2004 года пад № 99.

Ідэалогія Партыя прапагандуе дэмакратычную і эканамічна моцную дзяржаву, спыненне руху Украіны да вайсковых блокаў, паглыбленне супрацы з суседзямі. У 2005 годзе партыя выступала за вывад ЧФ РФ з тэрыторыі Украіны (АР Крым)Володимир Зубанов: Партія державного нейтралітету виступає за виведення Чорноморського флоту Росії з території України.

Гісторыя 4 чэрвеня 2004 года ў Кіеве адбыліся ўстаноўчыя зборы партыі. За аснову праграмы быў узяты тэзіс з Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны (Украіна «ўрачыста абвяшчае пра намер стаць у будучыні ўстойліва нейтральнай дзяржавай, якая не ўдзельнічае ў вайсковых блоках і прытрымліваецца трох няядзерных прынцыпаў: не прымаць, не вырабляць і не набываць ядзернай зброі»).

На выбарах у Вярхоўную Раду 2006 года ПДНУ не ўдзельнічала. Дзейнасць праводзілася на тэрыторыі АР Крым. На мясцовых выбарах 2006 года ў Крыме супрацоўнічала з прарасійскімі сіламі, увайшоўшы да «Блоку Куніцына».

Выканонваючай абавязкі старшыні партыі была Вольга Грыгор’ева. Пераемнікам стаў Андрэй ПлакідаПартія державного нейтралітету України повідомила Мін'юсту про зміну керівника.

У кастрычніку 2015 года партыя змяніла назву на Палітычная партыя «Грамадзянін».

Сімволіка Дэвіз: «Нейтралітэт — выбар Украіны». Сімволіка:

распазнавальны знак, які мае выяву ў форме авалу. Пасярэдзіне выява — контурная карта Украіны белага колеру (асноўны колер эмблемы), вакол якой змяшчаюцца тры блокі аднолькавага памеру і розных па колеры (сіні, чырвоны, зялёны). Сіні блок (Еўрапейскі свет) — злева, чырвоны (Еўраазіяцкі свет) — справа, зялёны (Мусульманські свет) — знізу. Зверху выявы паўколам змяшчаецца назва партыі — партыя дзяржаўнага нейтралітэту Украіны. У назве ўсе літары аднолькавыя па памеры і колеры (чорныя); сцяг — простакутнае палотнішча белага колеру, з суадносінамі шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3. На сцягу размешчана выява ў форме авалу, як і ў выпадку з распазнавальным знакам. Адваротны бок сцяга — люстраны адбітак верхняга бокуПартія державного нейтралітету України.

Спасылкі Проведемо Партію державного нейтралітету України у парламент. І це буде для України повна сенсація — інтэрв’ю.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Украіны