Я́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Хоцімск (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 7 верасня 2000 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассавета. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцінскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Азёраўка, Альшоў 2, Бесядскі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Малуноўка, Шаладонаўка, Янаўка і пасёлкі Круглы, Пагранічнік.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 349 чалавек, з іх 95,4 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Хоцімскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2000 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе