Букавіца — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свядзіца (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 15 км. Пачынаецца ў лесе прыкладна за 0,3 км на паўночны захад ад вёскі Вялікія Таронкавічы, упадае ў раку Свядзіцу за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Далікі. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча каля 0,5—1 метра. Берагі вышынёй 0,2—0,8 м.
Мае некалькі дробных прытокаў. На рацэ знаходзяцца вёскі Таронкавічы, Новыя Валосавічы, Весялова.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Эсы Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна