Мы́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Кіраўск (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мышкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

10 ліпеня 2001 года ўтвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Кіраўскага пассавета, з цэнтрам у гарадскім пасёлку Кіраўск. 22 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казуліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Казулічы, Каладзіно, Кострыцкая Слабодка, Красніца, Ляскі, Малінаўка, Падказулічча, Падлессе, Падрэчча, Пацава Слабада і Стаўпішча)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области . 20 лістапада 2015 года скасавана вёска ПадлессеРешение Кировского районного Совета депутатов от 20 ноября 2015 г. № 18-3 Об упразднении сельского населенного пункта.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2595 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — грузіныЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 3235 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага 2-га раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2001 годзе