Ксаверый Мітарноўскі (Міцярноўскі, ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Мітарноўскіх герба «Прус ІІ». У 1818—1820 г. — земскі суддзя Навагрудскага павета. 15 жніўня 1820 года разам з А. Міцкевічам, Т. Занам, М. Верашчакам, В. Путкамерам прысутнічаў на імянінах Марылі Верашчака ў Туганавічах.

Сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 3-й ст. у 1818—1820 гадах.

Сям’я Дзеці: сын Казімір, пацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні ў 1858 г. Памешчык Сакольскага і Беластоцкага павета. У Беластоцкім павеце яму належалі частка маёнтка Хабаткі і 1/5 частка маёнтка Трырэчча, канфіскаваныя пасля паўстання 1863 года. Служыў чыноўнікам, меў чын калежскага сакратара. За дачыненне да спраў па паўстанні прызначаны (паміж 01.01.1864 і 01.03.1864) ваенным судом да «адміністрацыйнага спагнання» і высланы на жыхарства ў Пензенскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10 снежня 1865 падлягала абавязковаму продажу.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Род Мітарноўскіх Катэгорыя:Суддзі земскія Навагрудскага павета