Аляксандр Аркадзевіч Барковіч (нар. , Мінск) — беларускі мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (2016).
Біяграфічныя звесткі Скончыў ў 1989 г. філалагічны факультэт БДУ, у 1999 г. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, факультэт менеджменту.
Кандыдат філалагічных навук з 30.5.2008 г. (навуковы кіраўнік А. М. Рудэнка). Дацэнт з 2014, загадчык кафедры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі МДЛУ.
Выбраная бібліяграфія Барковіч А. А. Беларускі корпус тэкстаў: стан і перспектывы // Веснік Беларус. дзярж. ун-та. — Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2004, № 3. Барковіч А. А. Корпусная лінгвістыка і Інтэрнэт // Роднае слова. — 2014, № 9 / 325. Барковіч А. А. Машынны пераклад і Інтэрнэт // Роднае слова. — 2014, № 11 / 327. Барковіч А. А. Металінгвістычная індэксацыя ў камп’ютарна-апасродкаваным дыскурсе // Беларуская лінгвістыка. — Мн.: Беларуская навука, 2015, Вып. 74. Барковіч А. А. Культурныя дамінанты камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук . — Мн.: Беларуская навука, 2015, № 2. Баркович А. А. Интернет-дискурс: компьютерно-опосредованная коммуникация: учебное пособие по интернет-лингвистике / 4-е изд. — М.: ФЛИНТА: Наука, 2017. — 288 с.
Крыніцы
Спасылкі Баркович Александр Аркадьевич // Сайт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары філалагічных навук