Нова-Арлоўскі лесапарк — лесапарк на паўночным захадзе Санкт-Пецярбурга ў Прыморскім раёне. З 25 жніўня 2015 г. — дзяржаўны прыродны заказнік рэгіянальнага значэння.

У лясным масіве лесапарку пераважае сасна.

Геаграфія Размешчаны ў гістарычных раёнах Шувалава і Каламягі, на захад ад Суздальскіх азёр і на ўсход ад Шувалаўскага і Арлоўскага кар’ераў.

У паўднёва-заходняй частцы лесапарку размешчаны садоўніцтва ГП «Дзяржрэзерву» і СНТ «Святлана», з поўдня да яго прымыкае асфальтабетонны завод № 1. Па паўночнай мяжы лесапарку працякае рака Каменка, а праз яго цэнтральную частку праходзяць Запаведная вуліца і прамысловая лінія чыгункі.

На ўсход ад лесапарку размешчаны станцыя Шувалава і платформа Азяркі Акцябрскай чыгункі.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Лесапаркі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Катэгорыя МСАП IV Катэгорыя:Заказнікі Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Расіі