Еўрапейскі ўніверсітэт «Viadrina» () або Універсітэт Франкфурта-на-Одэры () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Франкфурт-на-Одэры.

Агульная інфармацыя Універсітэт размешчаны ў Франкфурце-на-Одэры ў федэральнай зямле Брандэнбург. Горад размешчаны на рацэ Одэр, якая з’яўляецца мяжой паміж Германіяй і Польшчай. З 5 200 студэнтаў універсітэта каля 1 000 чалавек прыязджае сюды вучыцца з Польшчы. Установа з’яўляецца адным з самых маленькіх універсітэтаў Германіі (толькі ў Эрфурцкім і Брэменскім універсітэце Якабса менш студэнтаў, чым тут).

Лацінскае слова «Viadrina» азначае «той, што размешчаны на рацэ Одэр». На самой справе старажытная назва ракі не задакументавана, яна згадваецца як Oddera ў 991 годзе ў лацінамоўным дакуменце, які адносіцца да часоў панавання князя Мешка I. Лацінскі назоў, верагодна, быў уведзены мясцовым навукоўцам Ёдакам Віліхам (каля 1486—1552 гадоў) і з’явіўся ў «Касмаграфіі» Себасцьяна Мюнстэра ў 1544 годзе. Горад быў вядомы на латыні як «Francofortum ad Viadrum».

Факультэты Правазнаўства Сацыяльных навук і культуралогіі Бізнес-адміністравання і эканомікі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі