Запарожскі аўтамабілебудаўнічы завод, ЗАЗ — савецкі і, пазней, украінскі вытворца легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і іншай аўтамабільнай тэхнікі, які знаходзіцца ў горадзе Запарожжа.

Гісторыя У 1863 годзе быў створаны завод сельскагаспадарчай тэхнікі, заснаваны немцам Абрахамам Купам.

У 1959 годзе на Запарожскім аўтазаводзе пачалася вытворчасць легкавых аўтамабіляў ЗАЗ-965. У 1967 годзе пачалася вытворчасць аўтамабіля ЗАЗ-966, а ў 1988 годзе — мадэлі ЗАЗ Таўрыя.

У 1994 годзе была створана кампанія «АўтаЗАЗ». У цяперашні час кампанія мае 60 падраздзяленняў ва ўсіх буйных гарадах Украіны. У 2009 годзе быў дасягнуты самы высокі ўзровень вытворчасці — каля 258 тысяч аўтамабіляў за год. З-за палітычнага і эканамічнага крызісу ва Украіне ЗАЗ значна скараціў колькасць выпускаемых аўтамабіляў у 2014-2015 гадах. У 2018 годзе завод выпусціў усяго 1 легкавы аўтамабіль, 85 фургонаў і 45 аўтобусаў. У лютым 2019 года была пачата зборка сельскагаспадарчых трактароў карэйскай маркі «LS».

Прадукцыя Легкавыя аўтамабілі ЗАЗ-965 ЗАЗ-966, ЗАЗ-968, ЗАЗ-968М ЗАЗ-1102, ЗАЗ-1103, ЗАЗ-1105, ЗАЗ-11055 Daewoo Lanos, ЗАЗ Sens, ZAZ Chance ВАЗ-2109, ВАЗ-21099 ZAZ Forza ZAZ Vida

Аўтобусы ЗАЗ-А07А ЗАЗ-А10

Катэгорыя:Машынабудаўнічыя прадпрыемствы Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Украіны