Напалеон Навіцкі (; 1800 — 22 студзеня 1870, ) — філамат і філарэт, удзельнік паўстанняў 1831 года і 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Навіцкіх. Нарадзіўся ў маёнтку ў . Сын Тыматэвуша Навіцкага, землямера Ігуменскага павета ў 1820 г., межавога суддзі Бабруйскага павета.
Філамат і філарэт, па просьбе бацькі быў вызвалены з-пад следства. Удзельнік паўстання 1831 года — сувязны паміж Літвой і Каралеўствам Польскім; у 1833 — эмісар Ю. Заліўскага на Жмудзі, затым — сябра тайнага таварыства ў Галіцыі, у 1835 стварыў базу Ш. Канарскага на Навагрудчыне; у 1838 г. арыштаваны і высланы ў Сібір на 20 гадоў.
У 1863 г. быў памочнікам начальніка паўстання ў Ковенскім павеце.
Памёр 22 студзеня 1870 года ў в. . Пахаваны ў КульвеCmentarze - Litwa > Kulwa. Kulva Litwa. Napoleon Nowicki.
Сям’я Быў у шлюбе з Феліцыяй з Міцэвічаў (1805-10.07.1883), удавой па Вілямовічы. Гэта было вялікае рамантычнае каханне, якому Адам Міцкевіч прысвяціў месца ў «Песні філарэтаў». Феліцыя пахавана на могілках Роса ў ВільніWilno — cmentarz na Rossie. Willamowicz Zygmunt > Micewicz Janusz > Willamowicz Maria > Nowicka.
Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Памерлі ў Ёнаўскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малетайскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў