«До́брапіс» — шматфункцыянальны моўны сэрвіс з інтэрфейсам на беларускай мове ад тэлеканала Белсат, які ўключае ў сабе праверку арфаграфіі беларускай мовы, канвертар лацінкі і базу іншамоўных найменняў. Правярае арфаграфію ў афіцыйным правапісе і ў альтэрнатыўнай літаратурнай норме.
Гісторыя Праект стварыў у 2015 годзе беларускі мовазнаўца Зміцер Саўка разам з моўнай службай тэлеканала Белсат і з чыннай дапамогай валанцёраў, у тым ліку праграміста Алеся Булойчыка. Пачатковая мэта — аўтаматычнае выпраўленне памылак у журналісцкіх тэкстах супрацоўнікаў тэлеканала. Першапачаткова моўны сэрвіс «Добрапіс» быў размешчаны на дамене dobrapis.info.
На 2018 год слоўнікавая база складалася з больш за 1,5 мільёна слоў і славаформ акадэмічным правапісам і 1,2 мільёны тарашкевіцай. Акрамя таго, сэрвіс змяшчаў базу з 38 тысяч іншамоўных уласных імён, адаптаваных на беларускую мову з дзясяткаў іншых моўЖурналісты запусцілі праект «Добрапіс» для пошуку памылак у беларускамоўных тэкстах, DEV.BY, 3.08.2018 г.. База папаўняецца натуральным чынам — тымі пазіцыямі, якіх патрабуе час. 2 жніўня 2018 года «Добрапіс» перамясцілі на паддамен тэлеканала «Белсат» dobrapis.belsat.eu. Разам з блакіроўкай сайта «Белсата» ў Беларусі са жніўня 2020 года сайт «Добрапісу» таксама застаўся заблакаваны.
Пасля часовага спынення працы сайта Белсата ў 2024 годзе сэрвіс быў недаступны на яго дамене і пазней перанесены на ўласны дамен dobrapis.net.
Апісанне Дапамагае пазбавіцца памылак у тэксце, напісаным па-беларуску ці афіцыйным, ці альтэрнатыўным правапісам (у якасці стандартнага загружаецца раздзел «Афіцыйны правапіс»). Правярае правапіс толькі ў межах аднога слова.
Дазваляе пошук беларускага асваення іншамоўных найменняў (імёны, прозвішчы, тапонімы, назвы краін, арганізацый, фірм, спартыўных каманд і г.д.).
Канвертар лацінкі дапамагае карыстальнікам у правільным зваротным пераводзе кірылічных тэкстаў (у тым ліку беларускіх уласных імён) у лацінкавыя.
Крыніцы
Спасылкі Вэб-сайт сэрвіса «Добрапіс» , Белсат
Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Белсат Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Правапісы беларускай мовы Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі