Помнік беларускім лётчыкам у Маленчыне — памятны камень, устаноўлены 11 красавіка 2010 года ў польскай вёсцы ля Радаму беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу, што трагічна загінулі на міжнародным авіяшоу ў 2009 годзе Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010 .

Гісторыя Ініцыятарамі ўшанавання памяці афіцэраў выступілі настаяцель мясцовага прыходу і жыхары Маленчына, іх ідэю падтрымалі камандаванне Ваенна-паветраных сіл Польшчы і мясцовыя ўлады. 28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу аб будаўніцтве помніка лётчыкам, які меў на мэце ўшанаваць трагічную і гераічную смерць лётчыкаў беларускага Су—27Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r.. За часам цырымоніі войт гміны Гузд Адам Яблоньскі і шэф штабу, намеснік кіраўніка паветраных сіл Польшчы генерал дывізіі Кшыштаф Заленскі выказалі меркаванні, што лётчыкі адмыслова не катапультаваліся, каб адвесці самалёт ад населенага пунктаNotatka na oficjalnej stronie Sił Powietrznych RP.

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел таксама дэлегацыя войскаў Беларусі з Ігарам АзаронкамOdsłonięto pomnik upamiętniający białoruskich lotników // gazeta.pl, 2010-04-11, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, члены сем’яў загінулых, радамскія палітыкі мясцовага самакіравання і некаторыя жыхары навакольных вёсакK. Piotrowska, Poświęcili własne życie // Gość Radomski, 25 kwietnia 2010, str. 6 . У цырымоніі ўдзельнічалі таксама: рэпрэзентацыйная кампанія Войска Польскага і вайсковы аркестр з Дэмбліна, а таксама польская акрабатычная авіягрупа. Помнік асвяціў каталіцкі біскуп радамскі Генрык Тамасік супольна з намеснікам праваслаўнага ардынарыуша Войска Польскага біскупам палкоўнікам Міхалам Дудзічам. У цырымоніі мелі ўдзельнічаць кіраўнік паветраных войскаў Польшчы Анджэй Бласік і праваслаўны ардынарыуш біскуп Мірон, але яны днём раней загінулі ў смаленскай авіякатастрофе.

Удзельнікі цырымоніі хвілінай цішыні ўшанавалі памяць загінулых у смаленскай авіякатастрофе.

Агульныя звесткі Помнік, праекціроўшчыкам якога з’яўляецца радамянка Анна Рудніцкая, устаноўлены на месцы падзення самалёта. Гранітная аснова нагадвае контур Су-27 з двума крыжамі — праваслаўным і каталіцкім. Хрысціянскія сімвалы зробленыя з металу рухавіка пацярпелага крушэнне самалёта. Вышыня помніка — больш за 2 м, на п’едэстале — надпісы на беларускай і польскай мовах.

Спасылкі Здымкі з цырымоніі адкрыцця помніка

Гл. таксама Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы

Катэгорыя:Помнікі Польшчы Катэгорыя:Мазавецкае ваяводства Катэгорыя:Авіяцыя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:Беларуска-польскія адносіны