Фё́дар Іларыё́навіч Мача́лаў (1915, в. Лозы Курскай вобласці, Расійская імперыя — 29 снежня 1941, каля Таржка Цвярской вобласці, РСФСР, СССР) — савецкі пілот-знішчальнік, удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Лозы Сожнаўскага раёна Курскай вобласці (паводле іншых звестак у вёсцы Верхнія Лозы Белгародскай вобласці).
Скончыў адэскае вучылішча лётчыкаў (1939).
22 чэрвеня 1941 года, у першы дзень нямецкага ўварвання ў Беларусь, намеснік камандзіра эскадрыллі 33-га авіяцыйнага палка Фёдар Мачалаў адным з першых збіў варожы самалёт-разведчык. Са жніўня 1941 — капітан, камандзір звяна ў складзе 129-га знішчальнага авіяцыйнага палка (пазней пераўтвораны ў 5-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк). У выніку штурмавых дзеянняў з удзелам Мачалава было знішчана 15 самалётаў, 7 цыстэрнаў з палівам, 10 агнявых пунктаў, 12 аўтамашын з грузам і 700 вайскоўцаў.
Загінуў 29 снежня (або 26 снежня) 1941 у раёне Таржка пры спробе пасадзіць ЛаГГ-3, у якога спыніўся матор. Пахаваны ў вёсцы Залазіна Новакарэльскага раёна Калінінскай вобласці, перазахаваны ў братэрскую магілу ля вёскі Талмачы Ліхаслаўльскага раёна Цвярской вобласці. Указам № 102 ад 28 сакавіка 1942 узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна).
Памяць Імя Фёдара Мачалава носіць вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці, дзе ён служыў на пачатку вайны.
Літаратура
Спасылкі Фёдар Мачалаў на праекце «Авіятары Другой сусветнай»
Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курскай вобласці