Пітэр Дэвід Лакс (, ; ) — амерыканскі матэматык, член НАН ЗША (1970), лаўрэат прэміі Вольфа 1987 года.

Біяграфія Нарадзіўся 1 мая 1926 года ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і. Бацькі (Генры Лакс і Клара Корнфельд) былі ўрачамі. У 1941 годзе ўся сям’я збегла з краіны праз Лісабон ў ЗША.

З 19-гадовага ўзросту прымаў удзел у Манхэтэнскім праекце — праграме па распрацоўцы ядзернай зброі. У 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Лакс з’яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі, а таксама працаваў у Курантаўскім інстытуце матэматычных навук.

Поле дзейнасці Лакса шматграннае: у прыватнасці, у яго ўваходзіла вывучэнне інтэграваныя сістэм, ударнай хвалі, гідрадынамікі. Ён таксама зрабіў істотны ўнёсак у развіццё тэорыі салітонаў. З яго імем звязаны такія матэматычныя дасягненні і лікавыя метады як лема Лакса — Мільграма, тэарэма эквівалентнасці Лакса, схема Лакса — Фрыдрыхса, схема Лакса — Вендрофа, умова энтрапіі Лакса і тэорыя Лакса — Левермора, ураўненне Лакса.

Памёр 16 мая 2025 года ў Нью-Ёрку.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Бежанцы