Вільха Ільмары Юлёнен (; — ) — фінскі стралок, прызёр Алімпійскіх гульняў.
Нарадзіўся ў Ханкасалмі. У 1948 годзе на зімовых Алімпійскіх гульнях у Санкт-Морыцы ён прыняў удзел у паказальных спаборніцтвах ваенных патрулёў, дзе фінская каманда заняла другое месца. У 1952 годзе ён прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі і заваяваў сярэбраны медаль у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў на дыстанцыі 50 м. У 1956 годзе на Алімпійскіх гульнях у Мельбурне ён заваяваў бронзавы медаль у стральбе з вінтоўкі з трох палажэнняў на дыстанцыі 300 м. Вільха Юлёнен таксама прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 1960 і 1964 гадоў, але медалёў не заваяваў.
Катэгорыя:Стралкі Фінляндыі Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па стральбе