Жуль Сезар Савіньі (; 5 красавіка 1777; , Францыя — 5 кастрычніка 1851; Версаль, Францыя) — французскі натураліст і заолаг. Вядомы па сваіх даследаваннях нехрыбтовых, якія насяляюць Егіпет і Сірыю: павукападобных, ракападобных, малюскаў, чарвякоў, складаных асцыдый. Заслугай навукоўца з’яўляецца і ўсталяванне факта гамалогіі ротавых частак насякомыхThe Anatomy of the Mouth-parts and of the Sucking Apparatus of Some Diptera by George Dimmock.

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў старадаўнім французскім горадзе Правен (Шампань). У 16 гадоў для завяршэння навучання адправіўся ў Парыж, дзе з такімі натуралістамі як Жан-Батыст Ламарк і Жорж Леапольд Кюўе працаваў у нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі.

Здзейсніў падарожжа ў Кітай. Падчас навуковай экспедыцыі Напалеона Банапарта ў Егіпет у 1798—1802 гадах, Савіньі суправаджаў, у якасці заолага, Жафруа Сент-Ілера. У экспедыцыі Савіньі займаўся, галоўным чынам, вывучэннем нехрыбтовых. Па вяртанні, Савіньі публікуе ў 1809-1813 гадах каля пяцідзесяці даследчых публікацый пра насякомых, на падставе сабраных у гэтай кампаніі матэрыялаў.

У 1817 годзе зрок Савіньі пагоршыўся, і яму давялося на некалькі гадоў спыніць працу.

30 ліпеня 1821 года Савіньі быў абраны чальцом Французскай акадэміі навук. Ён з’яўляўся таксама чальцом шматлікіх замежных акадэмій, у прыватнасці, у 1826 годзе быў абраны карэспандэнтам Прускай Каралеўскай акадэміі навук .

У 1824 годзе ён страціў зрок.

Памёр Савіньі у 1851 годзе у ПарыжыArchives des Yvelines, commune de Versailles, acte de décès 865, année 1851 (page 183/219).

Бібліяграфія

Histoire naturelle des Dorades de Chine", 1798. Histoire naturelle et mythologique de l’ibis. París, 1805. Description de l'Égypte. París, 1805. Système des oiseaux de l'Égypte et de la Syrie, 1811.Maurice Boubier (1925). L’Évolution de l’ornithologie. Ed. Librairie Félix Alcan. París, Nouvelle collection scientifique : ii + 308 p. Mémoires sur les animaux sans vertèbres. Ed. d'Éterville & Dufour: Paris, 1816—1820.

Названыя ў гонар навукоўца біялагічныя роды і віды

Роды Savignya DC. Savignyella DC. Savignia Blackwall, 1833

Віды Acanthodactylus savignyi Audouin, 1809 Anachis savignyi Moazzo, 1939 Ciona savignyi Herdman, 1882 Diadema savignyi (Audouin, 1809) Embia savignyi Westwood, 1837 Goniopora savignyi (Dana, 1846) Hyla savignyi Audouin, 1827 Leptochelia savignyi (Krøyer, 1842) Loimia savignyi M’Intosh, 1885 Microcosmus savignyi Monniot, 1962 Ophiactis savignyi J. Müller & Troschel Planaxis savignyi Deshayes, 1844 Pusia savignyi Payraudeau, 1826) Sepia savignyi H. de Blainville, 1827 Siderastrea savignyana H. Milne Edwards & Haime, 1850 Dynamenella savignii H. Milne Edwards, 1840 Thais savignyi (Deshayes, 1844) Trapelus savignii A.M.C. Duméril & Bibron, 1837 Trididemnum savignii (Herdman, 1886)

Катэгорыя:Заолагі Францыі Катэгорыя:Батанікі Францыі Катэгорыя:Аўтары заалагічных таксонаў