Себу́ (, ) — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Галоўны востраў правінцыі Себу.
Плошча вострава складае 4,4 тыс. км², разам з прылеглымі астравамі правінцыі Себу — 5,1 тыс. км². Даўжыня каля 220 км. Рэльеф пераважна горны. Вышыні да 1073 м. Складзены востраў пераважна з дыярытаў і крышталічных сланцаў, перакрытых пясчанікамі, вапнякамі і гліністымі сланцамі. Клімат субэкватарыяльны. Ападкаў выпадае каля 1500 мм за год. У гарах цэнтральнай часткі вострава растуць трапічныя лясы, на ўскрайку — лугі.
На ўсходнім узбярэжжы вострава знаходзіцца горад і порт Себу — галоўны горад правінцыі.
Літаратура
Катэгорыя:Астравы Філіпінаў