Хелен Эма Мэдысан (; , Саўт-Бенд, штат Вашынгтон, ЗША — , , штат Вашынгтон, ЗША) — амерыканская плыўчыха, трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1932 года ў Лос-Анджэлесе, шматразовая рэкардсменка свету.
У перыяд паміж 1930 і 1931 гадамі яна пабіла 16 сусветных рэкордаў. На летняй Алімпіядзе 1932 года выйграла 3 залатыя медалі, усталяваўшы 2 сусветныя і 1 алімпійскі рэкорды. Пасля завяршэння кар’еры стала інструктарам па плаванні. Памерла ад раку гартані ў 1970 годзе ў Сіэтле. У 1966 годзе была ўключана ў міжнародную залу славы плавання, а ў 1992 годзе — у Алімпійскую залу славы ЗША.
Катэгорыя:Плыўцы ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1932 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1932 года Катэгорыя:Памерлі ад раку гартані