21 верасня 2021 года ў Судане прыхільнікамі экс-прэзідэнта Амара аль-Башыра была арганізавана няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту. Перадгісторыя 19 снежня 2018 года ў Судане ўспыхнулі пратэсты з-за рэзкага росту кошту жыцця і пагаршэння эканамічнага стануSeveral killed in Sudan as protests over rising prices continue. У студзені 2019 года ўвага пратэстуючых пераключылася з эканамічных пытанняў на заклікі да адстаўкі прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра, які знаходзіўся ва ўладзе амаль 30 гадоўSudanese police fire on protesters demanding president step down'It’s more than bread': Why are protests in Sudan happening?.
На гэтым фоне 11 красавіка адбыўся дзяржаўны пераварот, і да ўлады ў краіне прыйшлі вайскоўцы. Новым кіраўніком дзяржавы стаў Абдэль Фатах аль-Бурхан, узначаліўшы Пераходны ваенны савет. На змену яму прыйшоў Суверэнны савет Судана. У яго склад увайшлі як грамадзянскія асобы, так і вайскоўцы. За два гады дадзены орган так і не змог прымірыць бакі з глыбокімі палітычнымі рознагалоссямі, што існавалі яшчэ ў часы аль-Башыра. Больш за тое, Савет пачаў праводзіць жорсткія эканамічныя рэформы, каб прэтэндаваць на пазыкі Міжнароднага валютнага фонду, аднак такое рашэнне выклікала супраціў сярод насельніцтва.
Ход падзей У верасні 2021 года на ўсходзе краіны пачаліся беспарадкі. У гэты час урад Судана даведаўся пра тое, што рыхтуецца ваенны пераварот, але вырашыў чакаць прадпрыняцця путчыстамі першых крокаў. Газета «Sudan Tribune» са спасылкай на крыніцы ў вайсковых колах паведамляла, што да перавароту датычныя афіцэры-ісламісты, звязаныя з экс-прэзідэнтам. Як паказвала выданне, лідар змоўшчыкаў Абд аль-Бакі Бакраві некалькі месяцаў знаходзіўся ў Каіры (Егіпет), дзе планаваў аперацыю па захопу ўлады з суданскімі ісламістамі, якія там пражывалі. Саудаўскі тэлеканал «Аль-Арабія» і зусім адкрыта заявіў аб прыналежнасці змоўшчыкаў да руху «Браты-мусульмане»Марианна Беленькая. Судан недоперевернули // "Коммерсантъ" от 21.09.2021.
21 верасня ў 3 гадзіны ночы па мясцовым часе пачалася стральба недалёка ад ваеннай базы ў горадзе Амдурман. Мэтамі путчыстаў былі захоп урадавых будынкаў, дзяржаўных СМІ і ваенных камандаванняў, а таксама арышт членаў Суверэннага савета. Путчысты паспрабавалі захапіць будынак дзяржаўнага ТБВ Судане произошла попытка переворота, задержали 40 военных - СМИ // Белорусский партизан, 21 сентября 2021. Да бунту далучыліся вайскоўцы парашутна-дэсантнага корпуса і падраздзяленняў інжынерных войск. У сталіцы краіны Хартуме вайскоўцы паспрабавалі ўзяць пад кантроль захапіць радыёстанцыю і заблакаваць дарогі блізу суданскага парламента, але іх прадпрыемствы правалілася. Некалькі афіцэраў на чале з генерал-маёрам Абд аль-Бакі Бакраві ўзялі пад свой кантроль бранятанкавы корпус суданскай арміі, перакрыўшы дарогу да моста побач з суданскім парламентамВ посольстве РФ рассказали об обстановке в Судане после попытки госпереворота // Известия, 21 сентября 2021. На вуліцах горада з’явіліся танкі, а па дзяржканалах пачалі трансляваць патрыятычныя песні і кліпы.
У гэты час дзейныя ўлады заблакавалі мост, які злучае Амдурман са сталічным Хартумам.
Вельмі хутка ўладам удалося нармалізаваць сітуацыю і прадухіліць пераваротГеоргий Тадтаев. В Судане военные попытались совершить переворот // РБК, 21 сентября 2021. Паводле інфармацыі тэлеканала Sky News Arabia, за спробу дзяржаўнага перавароту арыштаваны 40 афіцэраў, 18 салдат і двое грамадзянскіх асоб. Разам з тым тэлеканал Al Arabiya паведамляў, што путч атрымалася здушыць без адзінага стрэлу. Звестак аб загінулых і пацярпелых няма. Усе затрыманыя пераведзены ў штаб ваеннай разведкі, дзе былі дапытаныЗа попытку переворота в Судане задержаны 40 офицеров, 18 солдат и двое гражданских // СБ. Беларусь Сегодня, 21 сентября 2021. Падзеі 21 верасня значна не паўплывалі на становішча ў краіне, і грамадзяне працягвалі жыць сваім звычайным жыццём. Усе гарадскія службы працавалі ў штатным рэжыме. Узмацнення ўладамі мер бяспекі не адбылося.
Заявы ўладаў Камандаванне Узброеных сіл і Суверэнны савет заклікалі народ «устаць на абарону краіны і абараніць пераходны перыяд»Al Arabiya: в Судане совершена неудачная попытка госпереворота // RT, 21 сентября 2021.
Прэм’ер-міністр Абдала Хамдок пасля прадухілення путчу заявіўОмдурман устоял: власти указали на заговорщиков внутри и вне армии Судана // EADaily, 21 сентября 2021: Іншы прадстаўнік урада сказаў, што ў лік змоўшчыкаў уваходзяць «рэшткі былога рэжыму», а менавіта службовыя асобы ўрада экс-прэзідэнта Амара аль-Башыра і байцы бранятанкавага корпуса.
Міжнародная рэакцыя Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш раскрытыкаваў спробу перавароту і заклікаў усе бакі засяродзіцца на забеспячэнні палітычнай стабільнасці. Дзяржаўны дэпартамент ЗША выпусціў заяву, у якой асудзіў путчыстаў. Амерыканскія ўлады заклікалі прыцягнуць усіх датычных да адказнасці. Спроба дзяржаўнага перавароту яны назвалі «антыдэмакратычнымі дзеяннямі», якія «падрываюць імкненне суданскага народа да свабоды і справядлівасці і ставяць пад пагрозу міжнародную падтрымку Судана, уключаючы двухбаковыя адносіны са Злучанымі Штатамі». У заяве таксама адзначалася, што ЗША працягнуць падтрымку Судана і будуць пашыраць яе па меры таго, як краіна будзе дамагацца далейшага прагрэсу ў пераходным працэсе США осудили попытку перехвата власти у переходного правительства Судана // Интерфакс, 22 сентября 2021. Са слоў загадчыка консульскага аддзела пасольства Расіі ў Судане Георгія Амбарцумяна, у сувязі са спробай перавароту дыпмісія ўзмацніла меры бяспекі.
Наступныя падзеі 25 кастрычніка, у выніку канфлікту паміж вайсковымі і грамадзянскімі прадстаўнікамі ўлады, генерал Абдэль Бурхан здзейсніў дзяржаўны пераварот, усталяваўшы поўнае панаванне арміі ва ўрадзе. Быў арыштаваны прэм’ер-міністр Абдала Хамдок.
Гл. таксама Ваенны пераварот у Малі (2021) Ваенны пераварот у Гвінеі (2021) Ваенны пераварот у М’янме (2021) Зноскі
Катэгорыя:Падзеі 21 верасня Катэгорыя:Верасень 2021 года Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:2021 год у палітыцы Катэгорыя:Суданская рэвалюцыя Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты