Ушако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ушакі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Пільнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20..

16 верасня 1963 года цэнтр Пільнянскага сельсавета Краснапольскага раёна перанесены ў вёску Ушакі, сельсавет перайменаваны ва УшакоўскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 34 (1034). . З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 30 красавіка 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вепрынскага сельсавета.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе