Ральф Крэйг (; — ) — амерыканскі бягун на кароткія дыстанцыі. Алімпійскі чэмпіён 1912 года на дыстанцыях 100 і 200 метраў.
Першапачаткова спецыялізаваўся на бегу з бар’ерамі. Выпускнік Мічыганскага ўніверсітэта.
Сцяганосец зборнай ЗША на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў 1948 года. Таксама на Алімпіядзе ў Лондане быў запасным удзельнікам зборнай па парусным спорце. У 2010 годзе ўключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.
Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года