Брэменскі ўніверсітэт Якабса () — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брэмен.

Агульная характарыстыка У 1999 годзе пры падтрымцы Брэменскага ўніверсітэта, Універсітэта Райса ў Х'юстане (Тэхас, ЗША) і вольнага горада Брэмена быў заснаваны Брэменскі міжнародны ўніверсітэт, які пачаў вучэбную дзейнасць восенню 2001 года. Пасля фінансавых праблем універсітэта ў лістападзе 2006 года Фундацыя Якабса, заснаваная вейцарскім прадпрымальнікам нямецкага паходжання і філантропам Клаусам Іаганам Якабсам, інвеставала 200 мільёнаў еўра ў вучэльню і ўзяла на сябе кіраўніцтва ёю. У выніку ўніверсітэт атрымаў цяперашнюю назву ў пачатку 2007 года.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі