Уладзісла́ў Таварышчта́явіч Хавалы́г (; нар. 24 снежня 1967, Тээлі, Тувінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Рэспублікі Тыва з 7 красавіка 2021 года. 19 верасня 2021 года выйграў выбары і быў абраны на гэту пасаду на 5 наступных гадоў. Член Усерасійскай палітычнай партыі «Адзіная Расія».

Кіраўнік горада Кызыла (30 ліпеня 2008 — 1 лістапада 2018). Міністр зямельных і маёмасных адносін Рэспублікі Тыва (2007—2008).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Тээлі Тувінскай АССР 24 снежня 1967 года.

У 1986—1988 гадах праходзіў тэрміновую службу ў радах Узброеных сіл СССР. У 1988 годзе пачаў працоўны шлях рабочым на Шаганарскім райпрамкамбінаце.

У 1992 годзе скончыў Краснаярскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «юрыспрудэнцыя», у 2006 годзе — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне».

Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў працаваць у органах улады, стаўшы галоўным спецыялістам па прававых пытаннях Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Тыва.

Затым, з 1994 па 2004 гады, узначальваў тэрытарыяльны орган Федэральнай службы Расійскай Федэрацыі па фінансавым аздараўленні і банкруцтву ў Туве. У далейшым перайшоў на працу ў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Тыва, дзе паслядоўна займаў пасады начальніка аддзела і начальніка дэпартамента.

З красавіка 2007 па ліпень 2008 года — міністр зямельных і маёмасных адносін Рэспублікі Тыва.

30 ліпеня 2008 года ўзначаліў гарадскую адміністрацыю Кызыла ў якасці кіраўніка горада. На гэтай пасадзе адпрацаваў два тэрміны. 1 лістапада 2018 года перадаў свае паўнамоцтвы мэра Карыму Сагаан-оалу.

З 9 лістапада 2018 па 7 красавіка 2021 года — генеральны дырэктар кампаніі «Тываэнергазбыт».

Часовы в. а. Кіраўніка Рэспублікі Тыва 7 красавіка 2021 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Хавалыга часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка Рэспублікі Тыва замест Шалбана Кара-оала, які зышоў у адстаўку.

20 чэрвеня 2021 года рэгіянальнае аддзяленне партыі «Адзіная Расія» вылучыла кандыдатуру Хавалыга для ўдзелу ў выбарах Кіраўніка рэспублікі 19 верасня.

19 верасня 2021 года перамог на выбарах, атрымаўшы каля 85% галасоў выбаршчыкаў.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Класны чын Дарадца дзяржаўнай грамадзянскай службы Расійскай Федэрацыі 1-га класу.

Узнагароды Падзячны ліст прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2012), ганаровая грамата кіраўніка Рэспублікі Тыва (2013, 2018), медаль «За ўклад у развіццё горада Кызыла» (2017) і іншыя ўзнагародыБиография Владислава Ховалыга.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Кіраўнікі рэгіёнаў Расіі Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі»