Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу () — рэгіён асаблівага статусу ў КНДР на мяжы з Кітаем. Быў утвораны ў верасні 2002 у раёне горада Сіныйджу у спробе ўвесці элементы рынкавай эканомікі у Паўночнай Карэі. Юрыдычна гэты рэгіён з’яўляецца падабенствам кітайскіх спецыяльных эканамічных зон Ганконга і Макаа, і, як і яны, мае «базавы закон» (기본법; кібон боп). Плошча рэгіёну — 132 км².

Нідэрландскі бізнесмэн, этнічны кітаец Ян Бінь быў прызначаны першым кіраўніком рэгіёну ў 2002 годзе. Але ўжо ў кастрычніку 2002 года ён быў арыштаваны кітайскімі ўладамі і прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за нявыплату падаткаў і эканамічныя злачынствы.

Населеныя пункты, уключаныя ў рэгіён

Горад Сіныйджу (신의주시; 新義州市) — часткова Павет Ыйджу (의주군; 義州郡) — часткова Павет Ёмджу (염주군; 鹽州郡) — часткова Павет Чхольсан (철산군; 鐵山郡) — часткова

Некаторыя часткі рэгіёну з’яўляюцца анклавамі, у якія нельга праехаць, не перасякаючы межаў іншых раёнаў КНДР.

Клімат

Сярэднегадавая тэмпература паветра — 9,8 °C Адносная вільготнасць паветра — 68,8 % Сярэдняя хуткасць ветру — 2,2 м/с

Спасылкі

Прававыя акты, якія тычацца рэгіёну

Катэгорыя:Эканоміка КНДР Катэгорыя:Спецыяльныя адміністрацыйныя рэгіёны Паўночнай Карэі