«Схаванае» () — мастацкі фільм 2005 года рэжысёра Міхаэля Ханэке. Сумесная вытворчасць Францыі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Галоўныя ролі выканалі Даніэль Ацёй і Жульет Бінош.

Сюжэт Жорж Ларан вядзе праграму літаратурнага агляду на тэлебачанні. Аднойчы ён атрымлівае па пошце пасылку: у ёй знаходзяцца відэаматэрыялы, на якіх зазняты ён сам і яго сям’я, акрамя гэтага ў скрынцы апынуліся нейкія дзіўныя і выклікаючыя трывогу малюнкі, разгадаць сэнс якіх ён не ў стане. Адпраўнік пасылак застаецца невядомым, і з часам яго пасланні набываюць усё больш асабісты характар, што кажа толькі аб тым, што таямнічы незнаёмец добра знаёмы з сямействам Ларан. Пасля гэтага адкрыцця Жорж пачынае вельмі турбавацца і звяртаецца па дапамогу ў паліцыю, бо адчувае рэальную небяспеку, якая навісла над яго сям’ёй. Але паліцыя адмаўляецца прымаць якія-небудзь меры, пакуль адсутнічаюць прамыя пагрозы Жоржу або яго блізкім.

Акцёрскі склад Даніэль Ацёй — Жорж Ларан Жульет Бінош — Ан Ларан

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 29 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Францыі 2005 года Катэгорыя:Фільмы Аўстрыі 2005 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2005 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2005 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2005 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2005 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстрыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Аўстрыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Германіі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Італіі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Міхаэля Ханэке Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)