Ле Дык Ань (, — ) — в’етнамскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт В’етнама ў 1992—1997 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся ў павеце Фулок, правінцыя Тхыатх’ен-Хюэ. Са жніўня 1945 года — у В’етнамскай народнай арміі. З кастрычніка 1948 па 1950 быў начальнікам штаба 7-й і 8-й ваенных акругаў і адміністрацыйнага раёна Сайгона Тэлон. З 1951 па 1954 гады служыў намеснікам начальніка штаба, в. а. начальніка штаба акругі Кохінхін. Са жніўня 1963 года — намеснік начальніка Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі. З лютага 1964 года — у Паўднёвым В’етнаме, намеснік камандуючага і начальнік штаба В’етконга.
У 1980-х гадах камандаваў в’етнамскімі ўзброенымі сіламі ў Народнай Рэспубліцы КампучыіSlocomb, Margaret: «The People’s Republic of Kampuchea, 1979—1989: The revolution after Pol Pot» ISBN 978-974-9575-34-5. На гэтай пасадзе сфармуляваў пяць ключавых момантаў для абароны Кампучыі ад чырвоных кхмераў, а таксама непапулярны «план K5»Luciolli, Esmeralda: «Le mur de bambou, ou le Cambodge après Pol Pot.».
У сакавіку 1982 года Ле Дык Ань быў абраны членам Палітбюро ЦК КПВ і знаходзіўся ў яго складзе да сваёй адстаўкі ў 1997 годзе.
У 1986—1987 гадах быў начальнікам Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі, у 1987—1991 — міністрам абароны СРВ. У 1989 годзе, пасля краху камунізму ва Усходняй Еўропе, выступаў за ўзмацненне ўплыву арміі ва ўнутранай палітыцы «у той час, калі в’етнамскі сацыялізм пад ударам»Thayer 1999, p. 14.
З 1991 года Ле Дык Ань кантраляваў палітыку В’етнама ў адносінах да Камбоджы і Кітая сумесна з міністрам замежных спраў Нгуен Ко Тхацем і ўдзельнічаў у нармалізацыі в’етнама-кітайскіх адносінWurfel 1999, 150. Пасля, на пасадзе прэзідэнта В’етнама, у 1993 годзе Ле Дык Ань наведаў Пекін з афіцыйным візітам. Гэта быў першы візіт у Кітай кіраўніка В’етнама за апошнія 38 гадоў. Падчас візіту ён абмяркоўваў з кіраўніцтвам КНР эканамічныя адносіны і тэрытарыяльныя прэтэнзіі Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры, аднак дамоўленасць была дасягнута толькі па апошнім пытанніWurfel 1999, p. 152.
У верасні 1992 года Ле Дык Ань быў абраны на адноўленую пасаду прэзідэнта В’етнама. Хоць пасада гэтая насіла галоўным чынам прадстаўніцкі характар, Ле Дык Ань падчас знаходжання на ёй здолеў павялічыць яе палітычную вагуBolton 1999, 176.
У 1991 годзе Ле Дык Ань падтрымаў кандыдатуру До Мыоя для абрання на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПВ.
У сярэдзіне лістапада 1996 года Ле Дык Ань быў шпіталізаваны пасля шырокага інсульту і змог вярнуцца да работы толькі ў красавіку 1997 года. У верасні 1997 года пасля з’езду КПВ сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта і быў саветнікам Цэнтральнага Камітэта партыі са снежня 1997 па 2001.
21 лютага 2018 года ён перанёс кровазліццё ў мозг і быў змешчаны ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Ханоі ў крытычным стане, адкуль быў ненадоўга выпісаны ў чэрвені. Аднак праз месяц Ле Дык Ань быў зноў туды змешчаны. Памёр там жа 22 красавіка 2019 года на 99-м годзе жыцця.
Сям’я Жонка — Ва Ле Тхі. Сын Ле Мань Ха — намеснік Старшыні Народнага камітэта Хашыміна.
Узнагароды Ордэн Залатой Зоркі Ордэн Ха Шы Міна Ордэн «За ваенныя подзвігі» Медаль Перамогі
Крыніцы
Літаратура Bolton, Kent (1999): «Domestic Sources of Vietnam’s Foreign Policy: Normalizing Relations with the United States». in Thayer, Carlyle A., Amer, Ramses (ed.): «Vietnamese Foreign Policy in Transition». Institute of Southeast Asian Studies, Singapore Thayer, Carlyle A. (1999): «Vietnamese Foreign Policy: Multilateralism and the Threat of Peaceful Evolution». in Thayer, Carlyle A., Amer, Ramses (1999): «Vietnamese Foreign Policy in Transition». Institute of Southeast Asian Studies, Singapore Wurfel, David (1999): «Between China and ASEAN: The Dialectics of Recent Vietnamese Foreign Policy». in Thayer, Carlyle A., Amer, Ramses (ed.): «Vietnamese Foreign Policy in Transition». Institute of Southeast Asian Studies, Singapore.
Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Прэзідэнты В’етнама Катэгорыя:Генералы В’етнамскай народнай арміі Катэгорыя:Міністры абароны В’етнама