Асовіца — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Валожынка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 13 км. Пачынаецца каля вёскі Мазурка, працякае па ўсходняй ускраіне Налібоцкай пушчы, упадае ў Валожынку на паўднёвым захадзе ад вёскі Расолішкі. На ўсім працягу каналізаваная.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Іслачы Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна