thumb|Польскія палітыкі анансуюць надзвычайнае становішча Надзвычайнае становішча ў Польшчы – надзвычайнае становішча, уведзенае 2 верасня 2021 года па прапанове Савета міністраў і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на частцы тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Яно ахапіла 115 мясцовасцей у Падляскім ваяводстве і 68 мясцовасцей у Люблінскім ваяводстве§ 1 ust. 2 rozporządzenia Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 2 września 2021 r. w sprawie wprowadzenia stanu wyjątkowego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego (), уздоўж усёй польска-беларускай мяжы. Было ўведзена на 30 дзён§ 1 ust. 1 rozporządzenia Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 2 września 2021 r. w sprawie wprowadzenia stanu wyjątkowego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego (). Пастановай ад 1 кастрычніка 2021 года прэзідэнт Анджэй Дуда падоўжыў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі, дзе яно ўжо дзейнічала, яшчэ на 60 дзён§ 1 rozporządzenia Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 1 października 2021 r. w sprawie przedłużenia stanu wyjątkowego wprowadzonego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego (). Польскі Сейм выдаў Пастанову аб згодзе на падаўжэнне надзвычайнага становішчаUchwała Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 30 września 2021 r. w sprawie wyrażenia zgody na przedłużenie stanu wyjątkowego ().

Ход падзей

31 жніўня 2021 года Савет Міністраў звярнуўся да прэзідэнта Анджэя Дуды з просьбай абвясціць надзвычайнае становішча на тэрыторыі, прылеглай да беларуска-польскай мяжы. Запыт быў матываваны — паводле заявы ўрада — магчымымі пагрозамі бяспецы і грамадскаму парадку на частцы тэрыторыі Польшчы.

2 верасня 2021 года Прэзідэнт Анджэй Дуда пагадзіўся абвясціць надзвычайнае становішча ў мясцовасцях, запрапанаваных урадам. У той жа дзень пастанова была апублікавана ў афіцыйным друкаваным выданні «Dziennik Ustaw» і, такім чынам, увайшла ў сілу. Журналістам, гуманітарным работнікам, медыкам і актывістам, якія чакалі 21 дзень, каб атрымаць доступ да лагера бежанцаў ва , быў дадзены час да канца 2 верасня, каб пакінуць мясцовасці, у якіх уведзена надзвычайнае становішча.

19 верасня прэм’ер-міністр Польшчы заявіў, што «ў Беларусі звыш 10 тысяч, а можа, і больш асоб, перамешчаных з Блізкага Усходу, пераважна з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».

23 верасня памежная служба Польшчы паведаміла пра смерць мігранта. Раней было вядома пра смерць трох мігрантаў на польскім баку мяжы.

Улады Польшчы з верасня распачалі затрыманні і дэпартацыі людзей, якія дапамагаюць мігрантам нелегальна перасякаць мяжу. Сярод іх як грамадзяне Польшчы, так і грамадзяне Беларусі, краін Азіі, у тым ліку некаторыя асобы, што маюць від на жыхарства ў краінах Еўрасаюза. Супраць групы грамадзян Беларусі і Польшчы пачалі крымінальную справу за знішчэнне ўчасткаў калючага дроту, расцягнутага на мяжы.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі выказаў упэўненасць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Еўрасаюза быў распрацаваны Мінскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой. Прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын 27 верасня заявіў, што 20% затрыманых мігрантаў маюць сувязі з Расіяй, пра што сведчаць знойдзеныя доказы.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыуш Каміньскі сказаў, што беларускія памежнікі даюць мігрантам псіхатропныя сродкі, у тым ліку дзецям. Таксама ён заявіў, што чвэрць затрыманых мігрантаў мае дачыненне да ўзброеных фармаванняў на Блізкім Усходзе.

4 кастрычніка польскія памежнікі знайшлі на беларуска-польскай мяжы ў Падляскім ваяводстве муляж выбуховага прыстасавання. За некалькі дзён да гэтага паведамлялася, што беларускія памежнікі правакуюць польскіх, кідаючы ў іхны бок прадметы і накіроўваючы зброю.

6 кастрычніка Памежная варта Польшчы паведаміла, што за жнівень і верасень спынілі звыш 14 тысяч мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі па-за межамі пунктаў пропуску. Акрамя таго, амаль штодня затрымлівалі памагатых мігрантаў, якія спрыялі парушэнню закону.

8 кастрычніка Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандра Часноўскага выклікалі ў польскі МЗС у сувязі з сітуацыяй на мяжы. Варшава трактуе паводзіны беларускага боку, як «агрэсіўныя дзеянні супраць Польшчы». Неаднаразова, з відэадоказамі заяўлялася, што беларускія памежнікі не толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу. 12 кастрычніка міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак заявіў пра падрыхтоўку новага закона, згодна з якім на польска-беларускай мяжы ўзвядуць агароджу для супрацьдзеяньня нелегальнай міграцыі.

14 кастрычніка, пасля чарговай навіны пра смерць сірыйскага мігранта на мяжы, польскі Сейм ухваліў папраўкі ў закон, які рэгламентуе пабудову агароджы з датчыкамі руху. Мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу, дзяржаўным службам дазволілі высылаць з краіны, калі тыя звярнуліся па атрыманне прыстанішча, прыбыўшы не з краін, дзе ім пагражала непасрэдная небяспека.

Агенцтва ААН па справах бежанцаў глыбока занепакоена тым, што прыняты ў Польшчы закон падрывае фундаментальнае права прытулку, замацаванае ў міжнародным і еўрапейскім заканадаўстве. Пра гэта заявіла прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Польшчы Крысцін Гоер 15 кастрычнікаNashaniva.com.

Рэакцыя Прадстаўнікі «Fundacja Ocalenie», якія знаходзяцца на мяжы ва Уснаж-Гурны са жніўня 2021 года, адкрыта выступілі супраць і раскрытыкавалі абвяшчанне надзвычайнага становішча. Паводле слоў іх прадстаўніка, дзяржава абвясціла надзвычайнае становішча «толькі для палітычнай выгады» і дала магчымасць дзяржаўным сілам дзейнічаць без нагляду. Некалькі членаў апазіцыі таксама выказалі аналагічныя асцярогі. Дональд Туск, былы прэм’ер-міністр Польшчы, заявіў, што надзвычайнае становішча выкарыстоўваецца партыяй «Права і справядлівасць» у якасці дымавой заслоны для прыкрыцця некампетэнтнасці іх урада. У адказ урад абвінаваціў як няўрадавыя арганізацыі, так і членаў апазіцыйных партый у тым, што яны падыгрываюць расійскай прапагандзе.

Спасылкі

Катэгорыя:2021 год у Польшчы Катэгорыя:Грамадская бяспека Катэгорыя:Еўрапейскі міграцыйны крызіс Катэгорыя:Падляскае ваяводства Катэгорыя:Люблінскае ваяводства Катэгорыя:Палітыка Польшчы