Лебяда амброзіепадобная, мексіканскі чай (Dysphania ambrosioides) — травяністая расліна сямейства аксамітнікавых.

Апісанне Адналетнік вышынёй 30-80 см з прыемным пахам, голы або зверху з рассеняным апушэннем. Сцябло галінастае, рабрыстае. Лісце падоўжана-яйцападобнае, выемчата-зубчастае. Кветкавыя клубочкі ў рыхлых пазушных мяцёлчатых суквеццях.

Пашырэнне Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Від інтрадукаваны на Беларусі. Цвіце ў чэрвені-верасні.

Выкарыстанне

Лёгкі слабільны, мачагонны, патагонны, антысептычны, кроваспыняльны, заспакаяльны, антытаксічны сродак. Засушаная расліна — сродак ад молі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Аксамітнікавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы