Каргапольскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца мястэчка Каргаполле.

Геаграфія Каргапольскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Шадрынскім, Шатроўскім, Белазерскім, Кетоўскім, Юргамышскім і Мішкінскім раёнамі. Плошча раёна складае 3193,3 км².

Гісторыя Каргапольскі раён быў утвораны 3 лістапада 1923 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 29278 чалавек, што робіць раён другім паводле колькасці насельніцтва раёнам вобласці. Рускія (95,2 %) фармуюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з’яўляюцца казахі (1,3 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці