Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Браўншвайг.

Агульная характарыстыка Установа з’яўляецца сярэднім па колькасці студэнтаў універсітэтам Германіі, у якім навучаецца каля 18 500 студэнтаў па 84 праграмах навучання. Яна ўзыходзіць сваімі каранямі да Collegium Carolinum, заснаванага ў 1745 годзе, што робіць яго самым старажытным сярод тэхнічных універсітэтаў Германіі. Універсітэт з’яўляецца членам аб’яднання дзевяці вядучых тэхнічных ВНУ Германіі і звычайна ўваходзіць у шэраг найлепшых інжынерных універсітэтаў краіны.

Профіль даследаванняў універсітэта вельмі міждысцыплінарны, але з акцэнтам на аэранаўтыку, распрацоўку транспартных сродкаў, уключаючы аўтаномнае кіраванне і электрычную мабільнасць, вытворчасць, навукі аб жыцці і метралогію. Даследаванні праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве са знешнімі арганізацыямі, такімі як Нямецкі аэракасмічны цэнтр, Цэнтр інфекцыйных даследаванняў імя Гельмгольца, некалькі навукова-даследчых інстытутаў, Нацыянальны інстытут метралогіі Германіі і многія іншыя. Будучы адным з нямногіх даследчых ВНУ падобнага тыпу ў свеце, універсітэт мае ўласны даследчы аэрапорт.

Факультэты Факультэт імя Карла Фрыдрыха Гауса (матэматыка, інфарматыка, эканоміка, сацыяльныя навукі) Факультэт навук аб жыцці (біялогія і біятэхналогіі, хімія і хімія харчовых прадуктаў, фармакалогія і псіхалогія) Факультэт архітэктуры, будаўнічай інжынерыі і навук аб навакольным асяроддзі Факультэт машынабудавання Факультэт электратэхнікі, інфармацыйных тэхналогій і фізікі Факультэт гуманітарных і педагагічных навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Браўншвайг Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі