Яго́р Забе́лаў ( , , БССР) — беларускі акардыяніст і баяніст.

Біяграфія Грае на баяне з 7 гадоў, піша музыку — з 20. Яго і двух братоў вучыў іграць на баяне бацька. Затым скончыў музычную школу, вучылішча імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі. У 2002 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча.

Заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio». Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». З 2011 года выступае пераважна сольна і з трыа. Аўтар музыкі да кіно і спектакляў беларускага рэжысёра Аляксея Леляўскага. Гастраляваў ва Украіне, Польшчы, Расіі, Францыі, Партугаліі, Германіі, Славеніі. У агучцы Забелава выйшла фестывальная версія нямога фільма «Голем: як ён прыйшоў у свет» (1920).

Дыскаграфія

Альбомы 2020 — «Niti»

Спасылкі

Ягор Забелаў на «Тузін Гітоў»

Катэгорыя:Баяністы Беларусі