Нго Куанг Чонг (; 13 снежня 1929 — 22 студзеня 2007) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам.

Біяграфія Нарадзіўся 23 снежня 1929 года ў сям’і багатага землеўладальніка. У 1948 годзе скончыў французскую сярэднюю школу.

У 1953 годзе прызваны ў В’етнамскую нацыянальную армію. Прайшоў курсы афіцэраў і парашутыстаў. У пачатку 1955 года быў прызначаны капітанам 1-й роты 5-га парашутна-дэсантнага батальёна. У ліпені 1963 года ўзначаліў увесь батальён. У красавіку 1965 года прызначаны на пасаду начальніка штаба паветрана-дэсантнай брыгады. У пачатку 1966 года стаў намеснікам камандзіра паветрана-дэсантнай дывізіі. Пасля перайшоў у пяхотнае падраздзяленне і быў прызначаны камандуючым 1-й дывізіяй. У сярэдзіне жніўня 1970 года стаў камандуючым 4-м армейскім корпусам і 4-й ваеннай акругай. У маі 1972 года ўзначаліў 1-ы корпус і 1-ю ваенную акругу.

Пасля падзення Паўднёвага В’етнама ў красавіку 1975 года збег у ЗША, дзе і памёр 22 студзеня 2007 года.

Сям’я Ажаніўся са старэйшай дачкой пісьменніка Тхач Лама Нгуен Туонг Нхунг. У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей.

Працы Пачынаючы з 1979 года, па просьбе Цэнтра ваеннай гісторыі арміі ЗША (US Army Center of Military History), Нго Куанг Чонг напісаў тры кнігі, прысвечаныя В’етнамскай вайне. «The Easter Offensive of 1972» (1983). «Territorial Forces» (1984). «RVANF and US Operational Cooperational Coordination» (1984).

Літаратура Chiến tranh Việt Nam Toàn Tập, Tiến sĩ Nguyễn Đức Phương, nxb Làng Văn, Canada, 2001 Đề Cương Tuyên truyền Kỷ Niệm 60 Năm Ngày Thành Lập QĐND Việt Nam, Ban Tư tưởng — Văn hóa Trung ương Đảng CSVN, Hà Nội, 2005 Decent Interval, Frank Snepp, Penguin Books, New York, 1980 Những Cột Trụ Chống Giữ Quê Hương, Phan Nhật Nam, nxb Nắng Mới Miền Nam, California, 2003 Những uất hận trong trận chiến mất nước 1975, Đại tá Phạm Huấn, tác giả tự xuất bản, San Jose, 1988 55 ngày & 55 đêm: Cuộc sụp đổ của Việt Nam Cộng hòa, Chính Đạo, Houston: Văn hóa, 1999 It Doesn’t Take a Hero, General H. Norman Schwarzkopf, Bantam Books, New York, 1993 The Easter Offensive of 1972, Lt. General Ngo Quang Truong, U.S. Army Center of Military History, Washington, D.C. — Indochina Monograph Series, 1979 The Siege at Hue, George W. Smith, Lynne Rienenr Publishing, London, 1999.

Спасылкі Tướng Ngô Quang Trưởng qua đời — BBC tiếng Việt Tưởng niệm Vị Tướng Của Mùa Hè Ðỏ Lửa (Phần 1)

Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Мемуарысты