«Мінская праўда» — дзяржаўная газета Беларусі, заснаваная ў лістападзе 1950 года Камуністычнай партыяй як орган Савета дэпутатаў рабочых Мінскай вобласці. З 1995 года выступае адным з рупараў прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Сярод заснавальнікаў газеты — Мінскі аблвыканкам.
Гісторыя 1 лістапада 1950 года Бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі зацвердзіла Пастанову аб заснаванні абласной газеты «Мінская праўда» у якасці органа Савета дэпутатаў рабочых Мінскай вобласці. Газета першапачаткова выходзіла на беларускай мове. З 1965 года рэдакцыя стала рыхтаваць для чытачоў у Мінску вячэрні выпуск газеты, на аснове якога ў 1967 годзе стварылі гарадскую газету «Вячэрні Мінск» (). У 1968—1972 гадах газета выдавала адмысловы выпуск пра будаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У большасці нумароў змяшчалі пастановы Выканаўчага камітэта Мінскай вобласці. Свае артыкулы ў газеце выдавалі дзяржаўныя дзеячы: старшыня Савета міністраў БССР Кірыл Мазураў (1953—1956), старшыні Мінскага аблвыканкама Дзмітрый Цябут (1964—1975) і Мікалай Сухі (1975—1983), 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў (1965—1980), старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Іван Палякоў (1977—1985), 1-ы сакратар Мінскага аблкама КПБ Уладзімір Мікуліч (1977—1985), старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Анатоль Малафееў (1996—2000) і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Карчміт (1996—2004).
З 1990 года газета пачала выходзіць і па-руску. З 2003 года газету сталі выдаваць у каляровым выглядзе з адмысловым выпускам «Моладзь Міншчыны». На 2012 год газета мела звыш 20 тэматычных дадаткаў. Выданне асвятляла пытанні аховы здароўя, адукацыі, жыллёвай гаспадаркі, заробкаў, пенсій і стыпендый, дзейнасці дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання, захавання помнікаў і народных звычаяў, сямейных каштоўнасцей і ўжытку беларускай мовы. Пазней выходзіць толькі па-руску, беларускамоўнай засталася назва.
У 2014 годзе цана месячнай падпіскі на газету складала 30 000 рублёў ($2,92). Наклад газеты «Мінская праўда» складаў 22 тыс. асобнікаў. Выходзілі тэматычныя выпускі: «Абсяг» пра ахову прыроды, «Працоўны саюз» і «Міліцэйскі патруль». Тыднёвы наклад складаў 45 тыс. асобнікаў пры выхадзе нумароў тройчы на тыдзень у аўторак, чацвер і суботу. На 2017 год выходзіла двойчы на тыдзень у сераду і суботу з тыднёвым накладам у 30 тыс. асобнікаў, які быў найбольшым сярод выданняў Мінскай вобласці.
Прапаганда
Пасля палітычнага крызісу 2020 года Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года газета стала рупарам прапаганды рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Выданне публікуе абразы праціўнікаў рэжыму, параўноўвае пратэстоўцаў і дэмакратычных лідараў з нацыстамі часоў Другой сусветнай вайны.
У кастрычніку 2023 года на старонках «Мінскай праўды» прапагандыст Рыгор Азаронак назваў крымінальную справу супраць Рады БНР, заведзеную ў Беларусі, справай «на ўсіх мярзотнікаў і гандляроў сумленнем і краінай, што здрадзілі вялікім продкам. Крымінальная справа на Бураўкіна, Алексіевіч і Быкава. Крымінальная справа на Шушкевіча. Гэтая крымінальная справа на ўсё нацысцка-юдава гняздо, якое вылезла з чорнай плямы Гарбачова».
Абраза хрысціян, беларусаў і прапаганда нацызму У час палітычнага крызісу, выкліканага фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіццем і катаваннем затрыманых пратэстоўцаў, Каталіцкі касцёл у Беларусі, які рашуча выступіў супраць гвалту, падвергся пераследу і атакоўваўся дзяржаўнай прапагандай. У нумары 68 ад 7 верасня 2021 года на першай старонцы газеты надрукавалі карыкатуру на каталіцкіх святароў і беларускую нацыянальную сімволіку, якой праілюстравалі анонс артыкула прапагандыста Льва Крыштаповіча «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?» (). На малюнку выяўляюцца каталіцкія святары у характэрным адзенні, свастыка, бела-чырвона-белы сцяг і словы беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне перакручанай рэплікі абраза росіцкіх пакутнікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак мае подпіс на рускай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные…». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы нацысцкай Германіі: «У чым меў рацыю Гебельс?» (). Беларускі каталіцкі касцёл даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыюБеларускі Касцёл: «Публікацыя ў „Мінскай праўдзе“ нясе маральную шкоду хрысціянам розных канфесій», Радыё Свабода, 7 верасня 2021 г.:
Раней прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла айцец Юрый Санько адзначыў, што згаданая карыкатура зневажае хрысціянскі крыж, што абражае ўсіх хрысціян прапагандай нацысцкай сімволікіПрадстаўнік Беларускага касцёла пра публікацыю ў дзяржаўнай газеце: «Плюнулі ў твар мільёнам каталікаў», Радыё Свабода, 7 верасня 2021 г..
Галоўныя рэдактары Мікалай Літвінаў (2010—2014) Вольга Шпілеўская (2015—2017) Максім Кароткін (2017)
Спасылкі Стары сайт (2008—2014 гады)
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:Рэлігійныя скандалы Катэгорыя:Прапаганда ў Беларусі