Томаш Падгайскі (19 снежня 1741 — пасля 1794) — вялікалітоўскі скульптар і разьбяр.

Біяграфія У 1769 годзе ўступіў у езуіцкі ордэн, адбылося гэта ў Гродне, магчыма, Падгайскі быў адсюль паходжаннем, або з Гарадзенскага павета. На час ўступлення ўжо быў скульптарам (sculptor statuarius). У пачатку 1770-х гадоў паслушнік у манастыры пры віленскім касцёле Ігнацыя Лаёлы. Пазней знаходзіўся пры езуіцкай акадэміі. У 1760—1786 гадах перыядычна жыў у Шылуве, дзе працаваў над гіпсавымі скульптурамі для інтэр’ера касцёла.

Магчыма, займаўся скульптурнымі працамі да 1790-х гадоў.

Творчасць Падгайскі аформіў інтэр’еры некалькіх вядомых касцёлаў. У 1770-я гады працаваў над галоўным алтаром найвелічэйшага храма Вялікага Княства Літоўскага, ковенскага сабора Пятра і Паўла, пазней афармляў іншыя алтары гэтага храма. У 1773 годзе стварыў алтар Маці Божай Снежнай у гродзенскім касцёле езуітаў. У 1770—1780-х гадах, магчыма, займаўся інтэр’ерам касцёла бернардынаў у Цітувенаі. У 1770—1780-я гады шмат часу прысвяціў інтэр’ерам храма нараджэння Панны Марыі ў Шылуве. Праца Падгайскага — галоўны алтар цяльшэйскага сабора, дэманструе ўнікальную для Літвы двухузроўневую кампазіцыю 

Творчасць Падгайскага спалучае элементы барока, ракако і класіцызму. Ляпныя кветкавыя гірлянды, антропныя арнаментальныя фігуркі, выразная пластыка фігур святых, ствараюць пазнавальны стыль скульптара.

Сярод храмаў, упрыгожаных Падгайскім, тры касцёлы пазней атрымалі тытул малых базілік. У двух створаных майстрам алтарах — у гродзенскім езуіцкім касцёле і ў шылуўскім саборы — змешчаны вядомыя ў рэгіёне цудатворныя іконы.

Літаратура

Matušakaitė M. Działalność artystyczna Tomasza Podhayskiego na Litwie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. / red. J. Lileyko. — Lublin, 2000.

Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары Літвы