Уладзімір Уладзіміравіч Васю́к (нар. , пас. Леніна, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі графік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў пасёлку Леніна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1972 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе. Вучыўся ў Л. Дубара, У. Угрыновіча, М. Раманюка.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972 года. Выкладаў у 1978—1986 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1987 года — у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года. Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне плаката, станковай графікі (аловак) і кніжнай графікі. Сярод асноўных твораў: плакаты «Трагедыя Хатыні не павінна паўтарыцца», «Тураў — 1000 год», серыя плакатаў «Асветнікі» (плакаты «250 год з дня нараджэння М. Пачобута-Адляніцкага», «Е. Полацкая», «М. Гусоўскі» (1980), «С. Полацкі», «Ф. Скарына»), плакатаў «М. Гусоўскі» (1980), «Песнярам зямлі беларускай» (1982), «Пётр Мсціславец — першы беларускі друкар» (1990), «Сымон Будны» (1992), а таксама графічныя серыі: «Прывіды маёй маленькай радзімы» (1995), «Нараджэнне лініі», «Здань», «Стоды», «Узнясенне», «Вымярэнне», «Сустрэча», «Восень — прадчуванне вясны». Аформіў кнігі «Праваслаўныя святы» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі» (1995). Аўтар афішаў да спектакляў і святаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і фондах БСМ.

Узнагароды Узнагароджаны дыпломамі міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі