Іван Кузьміч Корабаў (; 1700 ці 1701—1747, ) — рускі архітэктар і інжынер. У 1718-27 гадах як пенсіянер Пятра I вучыўся ў Бельгіі і Галандыі. У Пецярбургу перабудаваў ў духу ранняга рускага барока будынак Адміралцейства, будаваў партыкулярную верф на Фантанцы (пачатак у 1735 годзе, разабрана), магчыма царква Панцеляймона (1735-39). Удзельнічаў у складанні першага рускага архітэктурнага трактата-кодэкса. З 1741 года працаваў у Маскве, выхаваў шэраг вядомых архітэктараў (С. І. Чавакінскі, А. П. Какорынаў, Д. В. Ухтомскі).
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1