Альберт Васілевіч Някрасаў (нар. , г. Красавіна, Валагодская вобласць, Расія — ) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай у 1965 годзе. Выкладаў з 1965 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце (з 1977 — тэхналагічным).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года.
Творчасць Творам уласцівы рамантычная ўзнёсласць, лаканізм і дэкаратыўная абагульненасць форм, матавасць жывапіснай фактуры, стрыманая гама колераў. Аўтар станковых кампазіцый «Дзяўчына з касой» (1969), «У восеньскім парку» (1971), «Раніца» (1974), «Дзеці» (1976), «Бацькоўскі край», «Хвіліна адпачынку» (абодва 1981), «Восень» (1982), «Першы снег» (1983), трыпціха «Зіма» (1982), серый акварэляў «Па родных мясцінах», «Лепельшчына», «Міжземнамор’е» (усе 1992), твораў манументальнага мастацтва: размалёўкі «Этапы вялікага шляху» (1967) у будынку ГПТВ-19 і «Чалавек і прырода» (1980) у вытворчым корпусе швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, мазаіка «Дзяцінства» на будынку сярэдняй школы № 4 г. Наваполацк Віцебскай вобласці (1973) і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці