Аляксандр Піліпавіч Какорынаў (; 29.6 (10.7).1726, — 10 (21) .3.1772, ) — рускі архітэктар. З 1740 года вучыўся ў Табольску, затым у Маскве ў архітэктурнай школе Д. В. Ухтомскага. З 1754 года жыў у Пецярбургу. З 1761 года — дырэктар, з 1765 года — прафесар, з 1769 года — рэктар Акадэміі мастацтваў. Раннія творы Какорынава звязаны з архітэктурай барока (палац-сядзіба К. Г. Разумоўскага ў Пятроўска-Разумоўскім ў Маскве, 1752—1753, перабудавана), пазнейшыя пабудовы — ранняга класіцызму (палац К. Г. Разумоўскага, 1762-66, і Акадэмія мастацтваў, 1764-88, сумесна з Ж. Б. М. Вален-Дэламотам — у Санкт-Пецярбургу).
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1