Алякса́ндр Бары́савіч Кашпе́раў ( ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Біяграфія У 1967 годзе паступіў у тэатральную студыю пры Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, быў запрошаны ў якасці акцёра ў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, дзе сыграў больш за 40 роляў. Сярод іх такія пастаноўкі, як «Два клёна», «Чаму ж мне не пець», «Зеленая птица», «С любимыми не расставайтесь». Гэтыя працы прынеслі акцёру першую папулярнасць, любоў гледачоў і цікавасць да яго прафесіяналаў.
У паслужным спісе акцёра больш за 160 роляў у фільмах кінастудыі «Беларусьфільм» і кінакампаній блізкага і далёкага замежжа. Шмат працуе на беларускім тэлебачанні і радыё.
У Беларускіма паэтычным тэатры аднаго акцёра «Знiч» выконвае ролю ў спектаклі «Красёнцы жыцця» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Прызы і ўзнагароды Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за высокае прафесійнае майстэрства (1997) Дыплом Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры «За стварэнне выявы галоўнага героя ў спектаклі „Тэатр купца Епішкіна“» (1999) «Найлепшая мужчынская роля» у спектаклі «Шчаўкунок» на VII Міжнародным кінафестывалі краін садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі «Лістапад-2000» Дыплом «За найлепшую мужчынскую ролю другога плана» (х/ф «Паміж жыццём і смерцю») на IV Нацыянальным фестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2003) Медаль Беларускага саюза кінематаграфістаў № 153 «За выбітныя заслугі ў Беларускім кінематографе» (2004) Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005) Прыз Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка» (2005) Спецыяльны дыплом III Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь» «За найлепшы акцёрскі дуэт» Уладзіміру Грыцэўскаму і Аляксандру Кашпераву (спектакль «Мы ідзём глядзець „Чапаева“») (2005) Медаль Францыска Скарыны (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад 1 сакавіка 2006)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі