Говард Ходжкін (; ,  — , Лондан) — брытанскі жывапісец і графік, адзін з найбольш выбітных каларыстаў свайго пакалення. Яго абстрактныя карціны, часта невялікага фармату, заснаваныя на рэальных падзеях (як правіла, гэта ўражанні ад сустрэч з людзьмі).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Эліята Ходжкіна (1905—1973) і яго жонкі Кэтрын. Мастак шмат падарожнічаў, некалькі разоў наведваў Індыю. Прыхільнасць мастака да дэкаратыўных бардзюраў і плоскіх каляровых участкаў адлюстроўвае захапленне індыйскай мініяцюрай.

Яго першая персанальная выстава адбылася ў Лондане ў 1962 годзе. З’яўляўся адным з папячыцеляў Галерэі Тэйт і Нацыянальнай галерэі. У 1984 годзе мастак прадстаўляў Вялікабрытанію на Венецыянскай біенале, у 1985 годзе ганараваны Прэміі Цёрнера, а ў 1992 годзе атрымаў рыцарскі тытул.

Адным з яго вучняў быў Эдвард Пайпер (1938—1990).

Катэгорыя:Графікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры