Французскі сіндыкат крытыкаў кіно і тэлебачання (; да 2004 года Французскі сіндыкат кінакрытыкаў () — прафесійнае аб’яднанне пісьменнікаў і журналістаў, якія працуюць у кінематографе і тэлевізійнай індустрыі. Дзейнасць аб’яднання накіравана на садзеянне свабодзе крытыкі і падтрымцы кінавытворчасці пры дапамозе разнастайных мерапрыемстваў.
Гісторыя і дзейнасць Арганізацыя была заснавана 9 сакавіка 1947 года пад назвай Асацыяцыя французскіх крытыкаў кіно (). У 1981 годзе аб’яднанне было ператворана ў прафесійную асацыяцыю пад назвай Французскі сіндыкат кінакрытыкаў (). У 2004 годзе ў знак прызнання працы членаў аб’яднання ў тэлевізійнай індустрыі афіцыйная назва была зменена на Французскі сіндыкат крытыкаў кіно і тэлебачання (). Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Парыжы.
Сіндыкат, у які ўваходзіць больш за 260 членаў, дзейнічае гэтаксама як нацыянальная секцыя Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ). У супрацоўніцтве з гэтай міжнароднай арганізацыяй Сіндыкат дэлегуе журналістаў SFCC у склад журы міжнародных кінафестываляў. З 1962 года SFCC праводзіць на Канскім кінафестывалі Тыдзень крытыкаў (з 2008 года — Міжнародны тыдзень крытыкі), які з’яўляецца першым паралельным конкурсам (секцыяй) фестывалю, накіраваным на адкрыццё новых талентаў. Самая прэстыжная ўзнагарода ў гэтай секцыі — Гран-пры Тыдня крытыкі.
Узнагароды Прызнанне дасягненняў французскага і міжнароднага кіно ажыццяўляецца Французскім сіндыкатам крытыкаў кіно і тэлебачання, сярод іншага, шляхам прысуджэння спецыяльных узнагарод. У 1947 годзе ў гонар французскага кінарэжысёра і піянера кінематографа Жоржа Мельеса быў заснаваны Прыз Жоржа Мельеса, які цяпер прысуджаецца як . З 1967 года прысуджаецца Прыз Леона Мусінака, цяпер вядомы як Прыз Французскага сіндыката кінакрытыкаў за найлепшы замежны фільм. Пазней былі ўведзены катэгорыі за найлепшы кароткаметражны фільм (з 1973 года), найлепшы дэбютны фільм (з 2000 года) і найлепшы французскі сумесны фільм на французскай мове (Film singulier francophone, з 2008 года). Асацыяцыя таксама прысуджае прызы ў катэгорыях літаратуры (з 1978 года), DVD-Video і Blu-ray (з 2005 года).
З 2005 года Сіндыкат праводзіць узнагароджанне Тэлевізійным прызам за найлепшыя тэлевізійныя мастацкія і дакументальныя працы.
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1946 годзе Катэгорыя:Кінематаграфічныя арганізацыі Францыі Катэгорыя:Асацыяцыі кінакрытыкаў