Рурскі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бохум.
Агульная характарыстыка Рурскі ўніверсітэт у Бохуме — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны на паўднёвых пагорках цэнтра Рурскай вобласці. Ён быў заснаваны ў 1962 годзе як першы новы дзяржаўны ўніверсітэт у Германіі пасля Другой сусветнай вайны. Навучанне пачалося ў 1965 годзе.
Гэта адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Германіі, які ўваходзіць у «Deutsche Forschungsgemeinschaft», галоўнаю нямецкую арганізацыю па фінансаванні навуковых даследаванняў.
Універсітэт быў адным з першых універсітэтаў Германіі, які ўвёў міжнародныя ступені бакалаўра і магістра, якія прыйшлі на змену традыцыйным нямецкім кваліфікацыям. За выключэннем некалькіх асаблівых выпадкаў (напрыклад, юрыдычных), гэтыя ступені прапануюць усе факультэты ўніверсітэта. У цяперашні час універсітэт прапануе агулам каля 180 розных навучальных праграм з усіх акадэмічных абласцей, прадстаўленых ва ўніверсітэце.
Факультэты Факультэт пратэстанцкай тэалогіі Факультэт каталіцкай тэалогіі Факультэт філасофіі, адукацыі і журналістыкі Гістарычны факультэт Філалагічны факультэт Юрыдычны факультэт Эканамічны факультэт Факультэт сацыяльных навук Факультэт усходнеазіяцкіх навук Факультэт спартыўных навук Факультэт псіхалогіі Факультэт цывільнай і экалагічнай інжынерыі Машынабудаўнічы факультэт Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Матэматычны факультэт Фізіка-астранамічны факультэт Факультэт геаграфіі Хіміка-біяхімічны факультэт Біялагічны і біятэхналагічны факультэт Медыцынскі факультэт
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Бохум